Табе зусім не спатрэбіцца якая-небудзь хітрая клявіятура ці яшчэ што. Табе ня трэба ставіць ніякага сафта ў свой комп. Ня важна, якая ў цябе апэрацыйная сыстэма і што ты ведаеш пра рэляцыйныя базы дадзеных. Усё ўжо перанесенае ў вэб. Карацей, чуві, пісаць лацінкай можна ўжо рыхтык зараз.
Дарэчы, гэта яшчэ ня ўсё. З дапамогай гэтай штукі можна выдатна пісаць і кірыліцай, калі ў цябе няма нават кірылічнай клавы. Трымайся за стул: зара ты даведаешся, як гэта ўсё робіцца!